Аляксандр Рагачук павіншаваў берасцейцаў з Днём Незалежнасці на беларускай мове

Паважаныя берасцейцы! 3 ліпеня – вялікая гістарычная дата для ўсяго нашага народа.

Сёння наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.
Сёння мы па традыцыі аддаём даніну павагі і памяці загінуўшым на палях бітваў у імя вызвалення Радзімы і ўшаноўваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны за іх ратныя і працоўныя подзвігі.
У гэты святочны дзень жадаю шчасця, здароўя, дабрабыту вам і вашым блізкім, працоўных поспехаў у нашай агульнай стваральнай працы на карысць роднай Беларусі!